Пасля пары нядзель маразоў пачалося нечаканае пацяпленне. Негледзячы на бяспеку аматары зімовай рыбалкі адпраўляюцца на вадаёмы. На жаль, часта такія неабдуманыя ўчынкі становяцца трагедыяй.
Ратавальнікамі Барановiцкага ГРАНС арганізавана правядзенне «Зiмовага патруля» па вадаемам раёна: Сталовiчы, Арабаўщчына, Гарадзiшча, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі БРСМ. Удзельнікі рэйда нагадалі рыбакам аб правілах бяспекі, а таксама аб прыкметах, якія сведчаць аб тым, што лёд небяспечны. Распавялі аб тым, што неабходна правільна экіпіравацца да зімовай рыбалкі: браць з сабой хоць бы мінімальны набор выратавальных сродкаў: выратавальную камізэльку, вяроўку, рыбацкiя шылы для таго, каб абрацца з воднага палону, у выпадку, калі лёд пад вамі усё ж такі трэснуў.
Кожнаму аматару зімовай рыбалкі арганізатары пакiнулiпамяткі бяспечнага находжання на зiмовым вадаёме, а таксама параілі ўстрымацца ад
любімага хобі, пакуль пагода не вернецца да зiмовай, а лёд на вадаёмах не стане бяспечным.