• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Дзяржаўная ўстанова «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Дзяржаўная ўстанова «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Адрас: 225415, г. Баранавічы, вул. 50 гадоў УЛКСМ, 9
Тэлефон: +375 (163) 46-55-29
Тэлефон/Факс: +375 (163) 46-55-39
Сайт: http://gigienabar.by
E-Mail: viola@gigienabar.by

Галоўны ўрач: Александровіч Валянцін Уладзіміравіч
Гарачая лінія ажыццяўляецца па тэлефоне 5-4 (служба "адно акно")
Прыём грамадзян ажыццяўляецца: - галоўным урачом - 4-ы чацвер месяца з 8:00 да 13:00 па папярэднім запісе або без яго; - намеснікам галоўнага ўрача - 2-гі аўторак месяца з 8:00 да 13:00. Запіс на прыём праводзіцца штодня з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00 у прыёмнай галоўнага ўрача ці па тэлефоне: +375 (163) 46-55-29.

Дзейнасць установы:
Мэтай дзейнасці ўстановы з'яўляецца: забеспячэнне дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, папярэджанне і ліквідацыя неспрыяльнага ўздзеяння фактараў асяроддзя пражывання на арганізм чалавека ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва". Прадметам дзейнасці ўстановы з'яўляецца:
- паляпшэнне санітарна-гігіенічных умоў працы, побыту, навучання і выхавання, водазабеспячэння і харчавання насельніцтва;
- павышэнне гарантый радыяцыйнай бяспекі насельніцтва, прадухіленне ўздзеяння неспрыяльных фактараў асяроддзя пражывання на здароўе насельніцтва;
- павышэнне эфектыўнасці кіравання эпідэмічнымі працэсамі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, распрацоўка і рэалізацыя комплексных праграм імунапрафілактыкі і барацьбы з інфекцыямі;
- забеспячэнне дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, а таксама выкананне санітарных правілаў;
- ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі;
— аказанне платных паслуг суб'ектам гаспадарання, незалежна ад форм уласнасці, і насельніцтву; - вядзенне эпідскрынінгу за распаўсюджваннем ВІЧ-інфекцый і парэнтэральных гепатытаў;
- прадастаўленне сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі насельніцтву;
- стварэнне інфармацыйнага банка дадзеных аб стане здароўя насельніцтва;
- распрацоўка і рэалізацыя навучальных, прафілактычных праграм па ўмацаванні і захаванні здароўя насельніцтва
- інфармацыйнае забеспячэнне праз сродкі масавай інфармацыі;
- правядзенне масавых мерапрыемстваў (акцыі здароўя, дні адкрытай інфармацыі, дні здароўя, конкурсы і г.д.).
Віды дзейнасці ўстановы:
86909 - іншая дзейнасць па ахове здароўя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;
71200 - тэхнічныя выпрабаванні, даследаванні, аналіз і сертыфікацыя;
58199 - іншыя віды выдавецкай дзейнасці, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;
18200 - тыражыраванне запісаных носьбітаў інфармацыі;
68200 - здача ў наём уласнай і арандуемай маёмасці;
82190 - дзейнасць па капіраванні, падрыхтоўцы дакументаў і іншая спецыялізаваная дзейнасць;
81210 - паслугі па ўборцы і тэхнічным абслугоўванні будынкаў;
81290 - іншыя віды па ўборцы і вядзенню хатняй гаспадаркі;
91011 – дзейнасць бібліятэк.
Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам, а ў спецыяльна прадугледжаных выпадках - толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)
БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі