| Адрас: вул. Лісіна, 12 |
| Тэлефоны: +375 (163) 65-79-23; 65-79-21 |
| Факс: +375 (163) 65-79-32 |
| E-Mail: zgabar@arhivbrn.by |
Дырэктар: Шэршань Вольга Іванаўна Час працы: панядзелак – пятніца 8.00 – 17.00; стол даведак і чытальная зала: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца 8.00 - 13.00; 14.00 – 17.00; серада 8.00 – 13.00; 14.00 – 20.00; субота, нядзеля - выхадныя дні. |
Асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржархіва - прыём дакументаў на пастаяннае захоўванне, забеспячэнне іх захаванасці, улік і выкарыстанне. У цяперашні час крыніцамі камплектавання архіва з'яўляецца 229 дзяржаўных органаў, іншых арганізацый г. Баранавічы, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага раёнаў вобласці. Дакументальная спадчына, якая знаходзіцца на бестэрміновым захоўванні ў архіве, налічвае 907 фондаў, 213 988 спраў і ахоплівае перыяд з 1939 года і да цяперашняга часу. Аб'ём спраў, якія захоўваюцца ў архіве, штогод павялічваецца на 4, 2 тысячы адзінак. Таксама штогод падрыхтоўваюцца і экспануюцца выставы архіўных дакументаў, праводзяцца экскурсіі, выконваецца больш за 1 тысячу запытаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Акрамя таго, дзяржархіў аказвае платныя паслугі юрыдычным асобам дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў пастаяннага і працяглага тэрміну захоўвання (фарміраванне і падшыўка спраў, нумарацыя лістоў, афармленне вокладак спраў, складанне вопісаў).
Фарміраванне цэн (тарыфаў) на платныя работы і паслугі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Кошт (тарыф) на аказаную паслугу або выкананую работу зацвярджаецца кіраўніком архіва.
Аплата за выкананую работу або аказаную паслугу ажыццяўляецца на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных дагаворам.
Заяўкі накіроўваць на адрас: вул. Лісіна, 12, 225409, г. Баранавічы, кантактны тэлефон +375 (163) 65-79-21.