• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  ЗАГС -  Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца аддзелам ЗАГС

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца аддзелам ЗАГС

Адміністрацыйныя працэдуры Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 " Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”



Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных пунктамі 5.1-5.14 главы 5 перачня адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, не ўключаных у перачні дакументаў і (або) звестак орган загса запытвае самастойна:
  • копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;
  • дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай у дачыненні да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь – з падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў;
  • паведамленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў выпадку рэгістрацыі смерці асоб, рэпрэсаваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, - з Камітэта дзяржаўнай бяспекі;
  • звесткі аб памерлай асобе (персанальныя дадзеныя) у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва» (далей-Рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці замежнымі ўстановамі;
  • іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.
Пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для здзяйснення дзеянняў, таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянамі самастойна.

БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг