• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Аб горадзе -  Уладальнікі звання «Чалавек года»

Уладальнікі звання «Чалавек года»

Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 14 красавіка 2026 г. №982 прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года» за дасягнутыя вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё г. Баранавічы па выніках 2025 года наступным прадстаўнікам:

У галіне эканомікі і фінансаў:

Барбарыч Марыне Мікалаеўне, галоўнаму бухгалтару камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Баранавічы камунцепласетка».

У галіне транспарту і сувязі:

Русіну Васілю Аляксандравічу, начальніку Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У галіне прамысловасці:

Русаку Андрэю Анатольевічу, намесніку галоўнага інжынера па тэхнічных пытаннях станкабудаўнічай вытворчасці - галоўнаму канструктару станкабудаўнічай вытворчасці філіяла закрытага акцыянернага таварыства «Атлант» - Баранавіцкі станкабудаўнічы завод».

У галіне будаўніцтва:


Хвесько Ларысе Мікалаеўне, тынкоўшчыку філіяла Спецыялізаванае ўпраўленне № 186 адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 25».

У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і паліўна-энергетычнага комплексу:

Зубеліку Руслану Іванавічу, галоўнаму інжынеру службы вулічнага асвятлення камунальнага ўнітарнага шматгаліновага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Баранавіцкая гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка».

У галіне аховы здароўя:

Сасьян Алене Яўгенаўне, урачу ультрагукавой дыягностыкі (загадчыку аддзялення функцыянальнай і ультрагукавой дыягностыкі) аддзялення функцыянальнай і ультрагукавой дыягностыкі ўстановы аховы здароўя «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».

У галіне адукацыі і навукі:

Якубовіч Алене Мікалаеўне, настаўніку гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Баранавічы».

У галіне фізічнай культуры і спорту:

Кірэнкіну Раману Васільевічу, галоўнаму трэнеру дзяржаўнай установы фізічнай культуры і спорту «Футбольны клуб «Баранавічы».

У галіне сацыяльнай абароны насельніцтва:

Балакіраву Міхаілу Вітальевічу, дырэктару дабрачыннай рэлігійнай місіі «Вяртанне» Аб'яднанай царквы хрысціян веры Евангельскай.

У галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і прадпрымальніцтва:

Валынец Наталлі Алегаўне, прадаўцу крамы «Бярозка» адкрытага акцыянернага таварыства «Агульнахарч «Школьнік».

У галіне законнасці і правапарадку, папярэджання і ліквідацый надзвычайных сітуацый, умацавання абараназдольнасці:

Петрыко Валянціну Мікалаевічу, палкоўніку юстыцыі, начальніку Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У галіне культуры:

Івановіч Алене Леанідаўне, кіраўніку народнага ансамбля танца «Лялькі» дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры».

У галіне грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі:


Папко Паўлу Іванавічу, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Лепшы малады спецыяліст:

Пракапчуку Арцёму Дзмітрыевічу, старшаму лейтэнанту ўнутранай службы, начальніку дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі