• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  Ваенны камісарыят г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў

Ваенны камісарыят г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў

Ваенны камісарыят г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Адрас: 225409, г. Баранавічы, вул. Горкага, 12
Час працы: 8:30-13:00, 13:30-17:00,
выхадныя дні: субота, нядзеля
Дзяжурны па ваенным камісарыяце: +375 (163) 65-26-15
Гадзіны прыёму дзяжурнага: з 8:00 да 3: 17:00 да 20:00. Сб, Нядз: з 08:00 да 20:00.

Ваенны камісар: палкоўнік Сінчук Аляксей Анатольевіч.
Тэлефон: +375 (163) 46-15-51.
Гадзіны прыёму: панядзелак: з 8:00 да 17:00

Ваенны камісар - начальнік мабілізацыйнага аддзела: падпалкоўнік Міхаіл Васільевіч Заранка. Тэлефон: +375 (163) 45-02-13.
Гадзіны прыёму: серада: з 8:00 да 17:00.

Начальнік прызыўнога аддзела: падпалкоўнік Яўген Іванавіч Чарнабай.
Тэлефон: +375 (163) 45-02-11.

Ваенныя камісарыяты з'яўляюцца неад'емнай часткай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вырашаюць задачы падтрымання мабілізацыйнай гатоўнасці, камплектавання беларускай арміі і іншых сілавых структур дзяржавы асабовым складам, транспартнымі сродкамі і шэраг іншых важных агульнадзяржаўных задач, ад якіх у многім залежыць абараназдольнасць нашай дзяржавы. Удасканаленне сістэмы мабілізацыйнай гатоўнасці і мабілізацыйнай падрыхтоўкі, усебаковая падрыхтоўка грамадзян да ваеннай службы, улікова-прызыўная работа, арганізацыя воінскага ўліку - важнейшыя напрамкі дзейнасці ваенных камісарыятаў у сучасных умовах. Пры гэтым асновай усёй іх дзейнасці, як мясцовых органаў ваеннага кіравання, з'яўляецца шырокі і разнастайны спектр работы з людзьмі.
Практычна ўсе катэгорыі грамадзян маюць прамыя або ўскосныя адносіны да гэтага працэсу. Гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ўдзельнікі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, маладыя людзі дапрызыўнага і прызыўнога ўзростаў, юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць стаць прафесійнымі ваеннымі, бацькі ваеннаслужачых і ваеннаслужачыя запасу. Усім ім у розныя перыяды сваёй жыццядзейнасці і па розных пытаннях даводзіцца звяртацца да супрацоўнікаў ваенкаматаў.
Дырэктывай Народнага камісара абароны СССР № 00243 ад 1 красавіка 1940 года на тэрыторыі г. Баранавічы быў створаны Баранавіцкі гарадскі ваенны камісарыят, а дырэктывай ваеннага камісара Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята ад 16.11.1954 г. № 00187 камісарыят.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы раённыя ваенныя камісарыяты не ствараліся. Звестак за ваенны перыяд з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. няма (перыяд акупацыі г. Баранавічы).
У адпаведнасці з дырэктывай Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята № 001871 ад 10 ліпеня 1944 года быў разгорнуты і пачаў працаваць Баранавіцкі гарадскі ваенны камісарыят. З 1954 года ваенны камісарыят стаў Баранавіцкім аб'яднаным гарадскім ваенным камісарыятам.
З 31 жніўня 2015 г. - ваенны камісарыят горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці

БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі