Адрас:
225409 г. Баранавічы, пл.Леніна, 2 каб. № 122
Тэлефон: +375 (163) 65-36-87
Кіраўнік:
Сямашка Андрэй Міхайлавіч
Сакратар
камісіі:
Тэлефон: +375 (163) 65-16-08
Адміністрацыйная
камісія з'яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам, які ствараецца i
ажыццяўляе функцыі ў адпаведнасці з Палажэннем "Аб адміністрацыйнай камісіі пры Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце»,рашэннямі
мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і іншымі нарматыўнымі прававымі
актамі Рэспублікі Беларусь.
Адміністрацыйная
камісія разглядае справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у выпадках i
парадку, прадугледжаных заканадаўствам аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Асноўнымі
задачамі адміністрацыйнай камісіі з'яўляюцца:
прымяненне мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў адносінах да асобаў, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні;
папярэджанне адміністрацыйных правапарушэнняў;
выхаванне
грамадзян у духу выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Пасяджэнне
адміністрацыйнай камісіі склікаецца адказным сакратаром камісіі пры
ўзгадненні са старшынёй адміністрацыйнай камісіі (у выпадку яго адсутнасці - з
намеснікам старшыні адміністратыўнай камісіі) па меры неабходнасці, але не радзей
за адзін раз на 15 дзён.
Пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі праводзіцца па месцы знаходжання мясцовага выканаўчага камітэта, пры якім утворана адміністрацыйная камісія або ў спецыяльна адведзеным памяшканні, а таксама па месцы працы, вучобы або жыхарства асоб, у дачыненні да якіх разглядаюцца справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.