Аддзел гандлю і паслуг
| Адрас: 225409 г.Баранавічы, пл.Леніна,2 каб.№ 114 |
| Тэлефон: +375 (163) 65-19-25 |
| Тэлефон / факс: +375 (163) 65-37-85 |
| Кіраўнік: Асос Таццяна Яўгенаўна |
| Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб: серада 8.00 - 13.00, 14.00-15.00 |
Намеснік начальніка
Трусевіч Марына Уладзіміраўна
каб. № 104,
тэл. +375 (163) 65-17-41
Галоўны спецыяліст
Сінкевіч Галіна Аляксандраўна
каб. № 104,
тэл. +375 (163) 65-17-13
Галоўны спецыяліст
Папко Таццяна Іванаўна
каб. № 112,
тэл. +375 (163) 65-13-72
Функцыі аддзела гандлю і паслуг:
1. удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця горада, тэрытарыяльных праграм і мерапрыемстваў у сферах гандлю і паслуг;
2. аналізуе з удзелам зацікаўленых упраўленняў і аддзелаў гарвыканкама вынікі дзейнасці арганізацый сферы гандлю і паслуг;
3. праводзіць дзяржаўную палітыку,вызначае асноўныя напрамкі развіцця галіны, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў пытаннях развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва;
4. распрацоўвае і прадстаўляе ў гарвыканкам праекты рашэнняў па пытаннях рэгулявання дзейнасці прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг; ва ўстаноўленым парадку разглядае праекты заканадаўчых і нарматыўных актаў і ўносіць па іх свае прапановы;
5. уносіць прапановы па ўдасканаленні цэнаўтварэння, прымяненні мясцовых падаткаў і збораў, прадстаўленні падатковых і іншых льгот для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання;
6. удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні кірмашоў, аўкцыёнаў па закупцы і продажы прадукцыі, тавараў і гандлёвага абсталявання;
7. уносіць прапановы па арганізацыі фірменнага гандлю, дзейнасці рынкаў, размешчаных у горадзе; прымае меры па развіццю прагрэсіўных метадаў арганізацыі гандлю, павышэнню якасці абслугоўвання насельніцтва ў прадпрыемствах гандлю і сэрвісу;
8. сумесна з іншымі ўпраўленнямі і аддзеламі гарвыканкама, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі вырашае пытанні арганізацыі грамадскага харчавання на прадпрыемствах, уносіць прапановы па яго паляпшэнні. Арганізуе работу прадпрыемстваў школьнага і студэнцкага харчавання;
9. рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай правоў спажыўцоў, ажыццяўляе кантроль за ажыццяўленнем рэкламнай дзейнасці;
10. прымае ва ўстаноўленым парадку ўдзел у раздзяржаўленні і прыватызацыі аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, якія знаходзяцца ў гарадской камунальнай уласнасці;
11. аказвае кансультацыйную дапамогу суб'ектам гаспадарання па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
12. разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення, ажыццяўляе прыём грамадзян;
13. садзейнічае забеспячэнню прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання кваліфікаванымі кадрамі, стварэнню сістэмы бесперапыннага навучання кадраў;
14. удзельнічае ў падборцы кандыдатаў на пасады кіраўнікоў прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання;
15. праводзіць або ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх нарад, семінараў, конкурсаў і іншых мерапрыемствах па пытаннях дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў сферы вытворчасці тавараў і іх рэалізацыі;
16. ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе калектывы і работнікаў прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання да ўзнагароджання галіновымі і іншымі ўзнагародамі;
17. выконвае функцыі гарадскога органа кіравання ў адносінах да дзейнасці дзяржаўных прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, заснаваных на гарадской камунальнай уласнасці;
18. ажыццяўляе каардынаванне дзейнасці прадпрыемстваў гандлю і іншых гаспадарчых аб'ектаў у інтарэсах пашырэння вытворчасці і пастаўкі тавараў, насычэнне імі мясцовага спажывецкага рынку, комплекснае развіццё сферы гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва;
19. ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, рэкламнай дзейнасці.