• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  Камісія па справах непаўналетніх

Камісія па справах непаўналетніх

Камісія па справах непаўналетніх

Адрас: 225409, г. Баранавічы, пл. Леніна, 2 каб.327

Тэлефон: +375(163) 65 36 69, (163) 65 17 78

e-mail: kdn@baranovichi-gik.gov.by

Кіраўнік: Шчарбакоў Вадзiм Юсэфавiч

Час прыёму: 1-я і 3-я серада месяца: 8.00 - 13.00

Намеснік: Юрчык Святлана Мікалаеўна

Час прыёму: кожны чацвер месяца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 15.00 (вул. Савецкая, 79 каб. 212)

Камісія па справах непаўналетніх гарвыканкама ў межах сваёй кампетэнцыі:
ажыццяўляе меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па каардынацыі дзейнасці органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;
распрацоўваюць комплексныя мерапрыемствы (праграмы) па прафiлактыцы безнагляднасцi, правапарушэнняў непаўналетніх, па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, а таксама кантралююць iх рэалiзацыю;
прымаюць удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
праводзяць прававую прапаганду сярод непаўналетніх, педагагічных калектываў і грамадскасці;
ажыццяўляюць меры па абароне, аднаўленню i рэалiзацыi правоў i законных інтарэсаў непаўналетніх, выяўленню і ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў;
ажыццяўляюць кантроль за ўмовамі выхавання, навучання i ўтрымання непаўналетнiх ва ўстановах, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;
звяртаюцца ў суд па пытаннях, звязаных з памяшканнем непаўналетніх, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама па iншых пытаннях, прадугледжаных заканадаўствам;
разглядаюць скаргі і заявы непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, звязаныя з парушэннем правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
аказваюць дапамогу ў працоўным i бытавым уладкаваннi непаўналетнiх, якiя вызвалены з устаноў крымінальна-выканаўчай сiстэмы цi вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых устаноў, садзейнічанне ў вызначэнні форм уладкавання іншых непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама ажыццяўляюць iншыя функцыi па аказанні сацыяльнай дапамогі непаўналетнім, прадугледжаныя заканадаўствам;
запрашаюць на свае пасяджэннi для атрымання інфармацыі і тлумачэнняў па разглядаемых пытаннях службовых асоб, спецыялiстаў i iншых грамадзян;
ўносяць прадстаўленні ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі з мэтай ліквідацыі парушэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
уносяць прапановы аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у выпадках невыканання iмi пастаноў камiсiй па справах непаўналетніх, а таксама непрыняцця мер па ліквідацыі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, названых у прадстаўленнях камiсiй па справах непаўналетніх;
прымяняюць меры ўздзеяння ў адносінах да непаўналетніх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;
выконваюць функцыі органаў апекі і папячыцельства пры вынясенні рашэння аб прызнаннi дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабраннi дзiцяцi ў бацькоў (аднаго з бацькоў), устанаўлення яму статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб змяшчэннi дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне;
ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.


БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг