Аддзел спорту
| Адрас: 225409, г. Баранавічы, вул. Леніна, 22 |
| Тэлефон аддзела: 65-89-23 Факс: 46-00-60 |
| Сайт: http://barst.gov.by/ |
| E-Mail: sport@baranovichi.edu.by |
| Кіраўнік: Цыганчук Аляксандр Андрэевіч |
Часы прыёму: 2-гі чацвер месяца з 8.00 да 13.00, 4-ы чацвер месяца з 14.00 да 20.00 па адрасе: вул. Леніна, 22, каб. 39 |
| Папярэдні запіс на прыём па тэл. 46-00-60 |
Галоўнымі задачамі аддзела спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама з’яўляюцца: - забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі горада Баранавічы; - каардынацыя дзейнасці фізкультурных, спартыўных і турыстычных арганізацый па пытаннях фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, падрыхтоўцы спартсменаў высокага класу, развіцця турыстычнай інфраструктуры, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў горадзе Баранавічы; - ажыццяўленне мер па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы фізічнай культуры, спорту і турызму; - развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму; - прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця. Аддзел спорту і турызму ажыццяўляе: - правядзенне ў горадзе адзінай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці фізічнай культуры, спорту і турызму; - укараненне ў практыку навукова-абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіццё дзіцячага і юнацкага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў, каардынацыя фізкультурна-спартыўнай работы сярод людзей з інваліднасцю і людзей з аслабленым здароўем; - забеспячэнне масавасці развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму і іх прапаганде сярод насельніцтва горада; - каардынацыю дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па развіццю фізічнай культуры, спорту і турызму; - арганізацыю і правядзенне міжнародных турніраў і спаборніцтваў.
Падведамасныя ўстановы аддзела спорту і турызму
УВАГА! УСІМ АРГАНІЗАЦЫЯМ, АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЧЫМ СВАЮ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ!
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 ліпеня 2023 г. № 33 "Аб устанаўленні прафесійных і этычных патрабаванняў да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў"
УВАГА! УСІМ АРГАНІЗАЦЫЯМ, АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЧЫМ СВАЮ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ!
У адпаведнасці з артыкулам 15-1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» з 1 ліпеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь уведзена абавязковая акрэдытацыя арганізацый рознай формы ўласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў, ажыццяўляючых дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту. Усе арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, ажыццяўляючыя паслугі ў сферы фізічнай культуры і спорту, павінны да 31 снежня 2023 года прайсці дзяржаўную акрэдытацыю. У выпадку, калі да названай даты, акрэдытацыя не будзе атрымана, арганізацыя ці індывідуальны прадпрымальнік павінны спыніць сваю дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту да атрымання адпаведнай акрэдытацыі. Для выканання алгарытму дзеянняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжаны Рэгламент той ці другой адміністратыўнай працэдуры, зацверджаны ў Пастанове Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2022 № 9 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністратыўных працэдур». Адрас падачы дакументаў: г. Баранавічы, вул. Леніна, 22, у будынку гарадскога стадыёна – прыёмная аддзела спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама.
Час працы: панядзелак-аўторак: 8.00-17.00
Абедзенны перапынак: 13.00-14.00
Субота, нядзеля – выхадныя дні.
ДАВЕДКА:
ТЭРМІН РАЗГЛЯДАННЯ КАМІСІЯЙ ДАКУМЕНТАЎ СКЛАДАЕ 1 МЕСЯЦ.
ДЛЯ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ДЗЕЙНАСЦІ З 1 СТУДЗЕНЯ 2024 ГОДА ДАКУМЕНТЫ НА АКРЭДЫТАЦЫЮ ПАВІННЫ БЫЦЬ ПАДАДЗЕНЫ НЕ ПАЗНЕЙ 30 ЛІСТАПАДА 2023 ГОДА.