• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  Аддзел культуры -  ДУА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г. Баранавічы"

ДУА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г. Баранавічы"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г. Баранавічы"

Музыка з'яўляецца самым цудадзейным, самым тонкім сродкам прыцягнення да дабра, прыгажосці, чалавечнасці. Пачуццё прыгажосці музычнай мелодыі адкрывае перад дзіцем уласную прыгажосць - маленькі чалавек усведамляе сваю годнасць. В.А.Сухамлінскі


Кантактная інфармацыя:

Дырэктар - Васькоўскі Руслан Міхайлавіч

Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00-13.00

Кантактныя тэлефоны:

8 0163 64-71-93 (дырэктар),

8 0163 64-71-93 (прыёмная),

8 0163 64-71-95 (намеснік дырэктара)

Адрас: Баранавічы, вул. Тэкстыльная, 3, Брэсцкая вобласць, 225410

E-mail: dmsh2bar@brest.by

Сайт: http://dmsh2baranovichi.by/
Гадзіны працы: панядзелак–субота з 8:00 да 20:00
Наша гісторыя (ПДФ)
Наш гонар (ПДФ)

Вучэбна-выхаваўчая работа ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г.Баранавічы" ажыццяўляецца на аснове навучальных планаў, зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Школа ажыццяўляе эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, далучае дзяцей да музычнай культуры, развівае схільнасць да музыкі і музычных заняткаў, арыентуе навучэнцаў для далейшага навучання ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах культуры і мастацтва. Галоўная мэта - выхаванне і развіццё высокакультурнай і інтэлектуальна развітай асобы, якая імкнецца да пастаяннай творчай самарэалізацыі і асобаснага росту. На бюджэтнай аснове ў школе навучаюцца больш 400 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, каля 100 навучэнцаў займаецца ў падрыхтоўчай групе (узрост 5-6 гадоў) і ў самаакупнай студыі пры ДУА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г. Баранавічы" (дзеці любога ўзросту і дарослыя). Уступныя іспыты ў 1-ы клас праходзяць штогод у маі месяцы, навучальны год доўжыцца з 1 верасня па 31 мая. Навучэнцы навучаюцца на наступных аддзяленнях:

- фартэпіяннае;

- харавое;

- струнна-смычковае (скрыпка і віяланчэль);

- струнна-народнае (домра, балалайка, цымбалы, гітара);

- народнае (баян, акардэон);

- духавое (флейта, труба, кларнет, саксафон, тэнар, барытон);

- ударныя прылады;

- электрагітара.

Заняткі праходзяць у індывідуальнай форме навучання (музычны інструмент, пастаноўка голасу, дадатковы інструмент і г.д.) і групавы (сальфеджыа, музычная літаратура). Адным з любімых відаў заняткаў навучэнцаў з'яўляецца калектыўнае музіцыраванне – хор і аркестр.

З'яўляючыся пачатковым этапам у сістэме музычнай адукацыі, школа забяспечвае дастойную прафесійную падрыхтоўку навучэнцам, якія імкнуцца прадоўжыць сваё навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.

БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі