![]() |
|
| Кантактная інфармацыя Дырэктар: Шкурдава Алена Аляксандраўна Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00-13.00 Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці - Леановіч Ганна Вячаславаўна Мастацкі кіраўнік - Чарненка Дзяніс Анатольевіч Кантактныя тэлефоны: 46-23-54-дырэктар 67-76-62- прыёмная/факс 65-84-60- адміністратар 67-76-30 - дзяжурны 67-76-58 - каса Адрас: 225320, г. Баранавічы, вул.Кірава, 62 Е-mail: dkgbaranovichi@brest.by Афіцыйныя група ў Instagram: dvorec.kultury.baranovichi Графік працы: з 8.00 да 22.00, без выходных |
|
| Афіцыйнае адкрыццё будынка Палаца культуры г.Баранавічы адбылося ў маі 1974 года. Работа Палаца культуры накіравана на ўдасканаленне выканальніцкага майстэрства калектываў мастацкай самадзейнасці, павелічэнне колькасці іх удзельнікаў, арганізацыю вольнага часу жыхароў горада з ахопам розных слаёў насельніцтва. Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца на базе Палаца культуры, накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, адраджэнне нацыянальнай культуры, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, развіццё эстэтычнага густу. Палац культуры г.Баранавічы абсталяваны трыма вялікімі заламі: канцэртная і дзве спартыўныя. У шматлікіх класах праводзяцца заняткі па танцах, музыцы, спевах, сцэнічным майстэрстве і інш. Сёння Палац культуры г.Баранавічы – гэта вядучы культурны цэнтр горада, у якім працуюць вядомыя творчыя калектывы. |
Народны вакальны ансамбль «Кросны» Народны хор ветэранаў «Сівінка» Ансамбль танца «KIDS_DANCE_SMILE» Узорны ансамбль сучаснага танца «Red Rockets» Цэнтр народнай творчасці Тэатральны аматарскі калектыў «Эцюд» Узорная эстрадная студыя «VOX» |
| Жыхарам горада Баранавічы прапануецца амаль два дзясяткі гурткоў, студый, калектываў мастацкай самадзейнасці самага рознага напрамку: музычнага, танцавальнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатральнага майстэрства. | |