Установа культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей»

Установа культуры
«Баранавіцкі краязнаўчы музей»
|

Выставачная зала
|
|
Кантактная інфармацыя:
Дырэктар: Шастак Наталля Уладзіміраўна
Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00-13.00
Старшы навуковы супрацоўнік: Чэрнік Ірына Валяр'янаўна
Кантактныя тэлефоны:
8 0163 45-08-21 (дырэктар)
тэл./факс 8 0163 45-08-22 (экспазіцыйна-даследчы аддзел; запіс на экскурсіі)
Адрас: г. Баранавічы, вул. Савецкая, д.72, Брэсцкая вобл., 225409
Сайт: https://barkm.by/ E-mail: barmuseum@brest.by
Графік працы: штодня з 09:00 да 18:00 без выхадных дзён
|
|
Выставачная зала:
Старэйшы навуковы супрацоўнік: Маліноўская Ганна Міхайлаўна Кантактныя
Кантактныя тэлефоны:
8 0163 66-95-80 (аддзел культурна-асветніцкай работы; запіс на экскурсіі)
Адрас: г. Баранавічы, вул. Савецкая, д.88, Брэсцкая вобл., 225409
Графік працы: штодзень з 10:00 да 19:00; Без выхадных дзён
|
|
Установа культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей» - адзін са старэйшых музеяў Брэсцкай вобласці, найстарэйшая ўстанова культуры ў горадзе. З моманту стварэння музея ў 1929 г. і да сённяшняга часу краязнаўчая накіраванасць у яго рабоце застаецца нязменнай. Музей захоўвае, вывучае гісторыка-культурную спадчыну краю, выхоўвае ў суайчыннікаў пачуццё патрыятызму, паважлівага стаўлення да гісторыі сваёй малой радзімы і краіны ў цэлым. Баранавіцкі краязнаўчы музей знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, у будынку пабудовы пач. XX стагоддзя. Музей мае багатыя фонды, сабраныя, галоўным чынам, у пасляваенны перыяд. Гэта больш за 64 тысячы музейных прадметаў асноўнага фонду, сярод якіх ёсць і ўнікальныя музейныя прадметы. У асноўнай экспазіцыі прадстаўлены каля 2 тысяч найбольш яркіх і ўнікальных музейных прадметаў. Экспазіцыйныя магчымасці музея значна ўзраслі з адкрыццём у 1984 г. выставачнай залы. За час яго працы ўвазе жыхароў горада і гасцей было прадстаўлена больш за 200 розных выстаў жывапісу, графікі, ДПМ з фондаў шэрагу музеяў рэспублікі, персанальныя выставы мастакоў, а таксама выставы, прадстаўленыя пасольствамі Кітая, Індыі, Японіі, Чэхіі, Ірана, Венесуэлы. У выставачнай зале рэгулярна арганізуюцца і выставы з музейных фондаў, прысвечаныя розным перыядам гісторыі горада і краю.
Музей штогод прымае больш за 50 тысяч наведвальнікаў, праводзіць больш за 1200 экскурсій, арганізоўвае працу каля 20 выстаў.
У 2003 годзе Баранавіцкі краязнаўчы музей быў узнагароджаны дыпломам "Лепшы музей" упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы культуры "Баранавіцкі краязнаўчы музей":
Навукова-фондавая работа. Гэта адзін з вядучых напрамкаў работы музея, які ўключае ў сябе камплектаванне музейнага збору, забеспячэнне яго захаванасці, навуковую інвентарызацыю і каталагізацыю музейных калекцый.
Даследчая праца. Даследчая праца супрацоўнікаў музея звязана з вывучэннем музейных калекцый, працай у архівах. Вынікам гэтага напрамку работы з'яўляецца стварэнне пастаяннай экспазіцыі, часовых тэматычных экспазіцый і выстаў з фондаў музея, складанне навуковых даведак, каталогаў, даведнікаў.
Навукова-асветніцкая работа. Адзін з самых разнастайных і творчых напрамкаў работы музея ў справе папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый краю і краіны ў цэлым. Яно ўключае ў сябе: чытанне лекцый, правядзенне тэматычных экскурсій, аглядавай экскурсіі па асноўнай экспазіцыі, правядзенне экскурсій па часовых экспазіцыях і выставах, пешаходныя тэматычныя экскурсіі, аўтобусныя турыстычныя маршруты, распрацоўка і правядзенне музейна-педагагічных заняткаў, квэстаў, арганізацыя і правядзенне ўрачыстых адкрыццяў.
Музейна-камунікатыўная работа. Гэты напрамак непарыўна звязаны з навукова-асветніцкай работай музея. На старонках гарадской газеты "Наш край", абласной газеты "Зара" пастаянна публікуюцца артыкулы супрацоўнікаў музея, прысвечаныя гісторыі г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Паведамленні, інтэрв'ю супрацоўнікаў музея транслююцца па гарадскім, абласным і рэспубліканскім радыё і тэлебачанні.