![]() |
|
| Кантактная інфармацыя Дырэктар: Шарэвіч Вольга Уладзіміраўна Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці: Качкарык Наталля Мікалаеўна Мастацкі кіраўнік: Сачук Таццяна Аляксандраўна Кантактныя тэлефоны: 8 (0163) 60-55-27 Дырэктар 8 (0163) 60-55-63 Прыёмная 8 (0163) 60-86-26 Адміністратар, каса 8 (0163) 60-77-52 Вахта Адрас: 225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Леніна, 4 а. E-mail: gdk-bar@brest.by Інстаграм: dom_kultury_baranovichi VK: https://vk.ru/gdk_baranovichi Графік працы: панядзелак - нядзеля 8.00 - 23.00 Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00 - 13.00 |
|
|
Дзяржаўная ўстанова культуры «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры» з'яўляецца адным з асноўных месцаў адпачынку і цэнтрам правядзення вольнага часу для жыхароў горада.
На базе Дома культуры дзейнічае 25 клубных фарміраванняў, 13 з іх маюць найменне «народны», 2 - «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У сваёй дзейнасці Баранавіцкі гарадскі Дом культуры арыентуецца на формы і метады работы з рознаўзроставымі катэгорыямі насельніцтва: дзецьмі, падлеткамі, моладдзю, дарослымі і пажылымі людзьмі.
Спецыялістамі і аматарскімі калектывамі Дома культуры з нязменным поспехам арганізуюцца многія гарадскія святкаванні: дзяржаўныя, галіновыя, юбілейныя і іншыя. Асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры»: - арганізацыя рознабаковай масавай і культурна-асветніцкай работы для жыхароў горада; - арганізацыя і правядзенне дзяржаўных свят, народных гулянняў; - арганізацыя і правядзенне канцэртаў калектываў мастацкай самадзейнасці, прафесійных артыстаў; - арганізацыя і правядзенне выстаў, фестываляў; - арганізацыя клубаў і аб'яднанняў па інтарэсах; - праца па стварэнні і распрацоўцы аўтарскіх сцэнарыяў; - аказанне платных паслуг насельніцтву, прадпрыемствам і арганізацыям горада; - арганізацыя і правядзенне ўрачыстых вечароў адпачынку і канцэртаў да прафесійных свят; правядзенне рэкламных кампаній па асвятленні дзейнасці Баранавіцкага гарадскога Дома культуры праз сродкі масавай інфармацыі.
Творчыя калектывы Дома культуры не спыняюцца на дасягнутых выніках, пастаянна знаходзяцца ў пошуку і рэалізацыі новых форм работы і заўсёды гасцінна сустракаюць сваіх гледачоў і гасцей. |
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбаль
эстраднага танца і мажарэтачнага мастацтва «Халідэй»
Народны ансамбаль танца «Юрачка»
|