
| Кантактная інфармацыя Дырэктар: Лабкоўскі Анатоль Уладзіміравіч Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00-13.00 Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце: Жаркова Марыя Валер'еўна Сакратар вучэбнай часткі: Якавец Юльяна Мікалаеўна Тэлефоны:364-70-86 (дырэктар), 8 0163 64-70-83 (намеснік дырэктара, настаўніцкая), 8 0163 62-94-21 (вахта) Адрас: г. Баранавічы, вул.Царука, д.43 Брэсцкая вобласць, 225409 E-mail: artschool@brest.byartschool@brest.by Источник: официальный сайт Барановичского городского исполнительного комитета, https://baranovichi-gik.gov.by/ru/kultura-detskaya-hud-shkola-iskustv/ artschool@brest.by Источник: официальный сайт Барановичского городского исполнительного комитета, https://baranovichi-gik.gov.by/ru/kultura-detskaya-hud-shkola-iskustv/ Графік працы: панядзелак-субота: 1 змена з 08.00 да 13.202 змена з 14.35 да 19.55 |
|
| Дзіцячая мастацкая школа г.Баранавічы была арганізавана ў 1989 годзе.Галоўнай задачай школы з'яўляецца эстэтычнае выхаванне сродкамі выяўленчага мастацтва, развіццё ў вучняў творчых здольнасцей, самастойнага вобразнага мыслення, што непарыўна звязана з духоўным выхаваннем маладога пакалення.Прынцып працы школы будуецца на жывой, творчай практыцы, якая развівае ў дзяцей актыўную дзейнасць, самастойнае мысленне, светапогляд, пачуцці і густ. Школа дае пачатковую акадэмічную класічную мастацкую адукацыю па малюнку, жывапісе, кампазіцыі, неабходнае для паступлення ў сярэднія і вышэйшыя мастацкія ўстановы Беларусі. Метад работы школы выпрацоўваўся педагагічным калектывам, які ўклаў шмат сіл і энергіі ў арганізацыю работы школы.Досвед і вынікі працы школы шырока вядомыя ў краіне і за мяжой.Работы навучэнцаў экспанаваліся ў Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Украіне, Расіі, Беларусі і атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў і грамадскасці. Многія выпускнікі школы сталі прафесійнымі мастакамі ў розных відах выяўленчага мастацтва, культуры і мастацкай прамысловасці.Выпускнікі школы паспяхова паступаюць у мастацкія вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы Беларусі. У школе выкладаюць вопытныя настаўнікі: мастакі - члены творчых саюзаў Беларусі, якія маюць вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі, усе з вышэйшай мастацкай адукацыяй.Калектыў школы і навучэнцы ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх пленэрах.Праводзіцца вялікая выставачная работа.Штогод экспануюцца выставы дзіцячай творчасці, якія арганізуюцца і ў самой школе, дзіцячых установах, іншых гарадах краіны і за мяжой. Дзіцячая мастацкая школа з'яўляецца пачатковай ступенню ў сістэме мастацкай адукацыі.Таму вельмі важна на гэтым этапе даць навучэнцам неабходную для творчай працы грамату ў дакладнай і яснай паслядоўнасці.Навучанне ў мастацкай школе падзяляецца на Студыю (I-II) класы (пазабюджэт) і на 5-гадовую асноўную школу (бюджэт). Навучэнцы залічваюцца ў 1 асноўны клас мастацкай школы, як правіла, пры дасягненні 11-гадовага ўзросту.Гэты ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным для развіцця творчых здольнасцей дзіцяці.Акрамя прадметаў "малюнак", "жывапіс", "кампазіцыя", у праграме навучання ў асноўных класах ДМШМ вывучаюцца курсы скульптуры і гісторыі мастацтваў, графікі. 5 класаў з'яўляюцца базавымі, па завяршэнні навучання ў якіх выдаецца пасведчанне аб заканчэнні мастацкай школы.У 4-5 класах фарміруюцца групы прафесійнай арыентацыі для тых, хто вырашыў паступаць у мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы.Падрыхтоўка ажыццяўляецца індывідуальна з улікам патрабаванняў для паступлення ў тую ці іншую ВНУ.Гэтыя патрабаванні, як правіла, уключаюць у сябе выкананне тых ці іншых варыянтаў заданняў па малюнку, жывапісу і кампазіцыі, улічваючы спецыфіку навучальнай установы.Таму асноўная ўвага ў праф.класах надаецца менавіта больш мэтанакіраванаму і стараннаму выкананню заданняў, падобных уступным іспытам.Атрыманыя ў школе веды потым будуць ускладняцца, узбагачацца, але на тых жа простых і ясных прынцыпах, засвоеных у дзіцячым узросце ў школе. Усё навучанне вядзецца з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей развіцця дзяцей.Навучальныя заданні займальныя і цікавыя для вучняў, развіваюць індывідуальныя творчыя здольнасці, абуджаюць уяўленне, застаючыся пры гэтым зразумелымі і даступнымі.Яны пабудаваны ў парадку паступовага ўскладнення ад простых практыкаванняў, з адназначнымі задачамі, да складаных практыкаванняў з комплексам мэт і задач.Адначасова дзеці вучацца аналізаваць свае працы, развіваючы крытычнае стаўленне, параўноўваючы свае працы з натурай ці звяраючы з пастаўленай задачай.Таксама навучэнцамі засвойваецца паняцці фармату, памеру, прапорцый, рытму, тонавых адносін, каларыстычнай цэльнасці, каляровай плямы, дэкаратыўнасці і г.д. Практычныя заняткі, звязаныя з вывучэннем пейзажа, расліннага і жывёльнага свету, аднесены на перыяд вучэбнай практыкі на пленэры.Вучэбная праграма для 1-5 класаў, распрацаваная педагогамі школы, на падставе зацверджаных метадычных праграм Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь, знаёміць навучэнцаў з асноўным колам праблем і дае тэарэтычныя і практычныя веды, уменні і навыкі выяўленчай граматы ў малюнку, жывапісе, кампазіцыі, а таксама з курсам па гісторыі мастацтваў.графікі. Эстэтычнае выхаванне было б няпоўным без вывучэння культурнай спадчыны чалавецтва.Знаёмства з дасягненнямі сусветнага досведу ў мастацтве адбываецца на ўроках гісторыі мастацтваў.Курс гісторыі мастацтваў паслядоўна вывучае гісторыю выяўленчых мастацтваў ад эпохі першабытнаабшчыннага ладу да нашых дзён.У сціснутай форме разглядаюцца найбольш значныя мастацкія напрамкі і стылі ў архітэктуры, скульптуры, жывапісе, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Вывучаецца творчасць найбуйнейшых мастакоў і іх найважнейшыя творы.Навучэнцы знаёмяцца з непаўторным характарам, эстэтычным абаяннем мастацтва кожнай эпохі, краіны, майстра, а таксама вучацца правільнаму разуменню як старога, так і сучаснага мастацтва.У іх развіваецца пачуццё прыгожага, добры густ і крытычнае чуццё. Студыя, пазабюджэтнае аддзяленне (Сістэма заняткаў, якая прапануецца ў праграме навучання падрыхтоўчых класаў, грунтуецца на адзінстве задач навучання, выхавання і ўзроставых асаблівасцях навучэнцаў.) Мастацка-творчае развіццё навучэнцаў ажыццяўляецца па меры авалодання навыкамі выяўленчай граматы і пасільным адлюстраваннем жыццёвых уражанняў, фантазій.Асноўная мэта практычных заняткаў выяўленчым мастацтвам у студыйных класах ДМШМ - развіццё мастацка-творчых здольнасцей дзяцей, якія забяспечаць магчымасць для далейшага навучання. Праграма навучання ў I-II класах студыі ставіць сваёй мэтай: • вывучэнне ўласцівасцей малявальных матэрыялаў; • знаёмства навучэнцаў з выяўленчай граматай; • развіццё ў дзяцей кампазіцыйнага мыслення, фантазіі, уяўленні; • знаёмства з разнастайнымі тэхнікамі для пашырэння выяўленчых магчымасцей.Паслядоўнасць вывучэння тэм і выкананне заданняў вызначаецца педагогам у рамках праграмы.Па выніках навучання ў студыйных класах, пры ўмове паспяховага засваення вучэбнай праграмы, навучэнцы залічваюцца ў 1 асноўны клас мастацкай школы на конкурснай аснове. |
Малюнак Жывапіс Кампазіцыя: станковая і дэкаратыўна-прыкладная Графіка Скульптура Вучэбная практыка Умовы паступлення ў мастацкую школу Студыя (пазабюджэт) Педагагічны склад дзіцячай мастацкай школы Фотагалерэя |