• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Улада -  Аддзел культуры -  Дзяржаўная ўстанова "Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр"

Дзяржаўная ўстанова "Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр"


Кантактная інфармацыя

Дырэктар: Прыхач Ніна Барысаўна

Часы прыему: другічацвер месяца 8.00-13.00

Галоўны бухгалтар: Жучко Кацярына Аляксандраўна

Галоўны дырыжор: Прадун Васіль Сцяпанавіч

Кантактны тэлефон: 64 32 16 – дырэктар

Адрас 225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Леніна, 4А

E-mail:orkestrbar@brest.by

Графік работы: панядзелак – пятніца 8.00-18.00


Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр пачаў сваю дзейнасць у 1993 годзе пасля ўдзелу ў Еўрапейскім фестывалі духавых аркестраў «Еўра-фанфары -93» у горадзе Вільфранш-дэ-Руэрг (Францыя), дзе атрымаў ганаровае званне лаурэата фестывалю. У 1998 годзе аркестру быў наданы статус гарадскога канцэртнага аркестра. 1 кастрычніка 2024 года рашэннем Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту створана дзяржаўная ўстанова «Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр» з правам юрыдычнай асобы.

У цяперашні час у складзе аркестра больш чым 40 высокапрафесійных музыкантаў і вакалістаў, якіх аб’ядноўвае любоў да музыкі.Гэта выпускнікі і выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, выкладчыкі дзіцячых музычных школ мастацтва горада, ваенныя музыканты.

Гарадскі канцэртны аркестр, які валодае асабістым арыгінальным стылем, заваяваў сімпатыю не толькі ў вобласці і рэспубліцы пад час удзелу ў міжнародных фестывалях духавых аркестраў, але і далека за межамі краіны, калі прымаў удзел у фестывалях і конкурсах у Германіі, Галандыі, Францыі, Чэхіі, Італіі.

У спісе твораў, якія выконвае аркестр, - лепшыя дасягненні беларускай і міравой музычнай культуры. Рэпертуаркалектыву пастаянна абнаўляецца з улікам патрэб грамадста і дзяржавы.

Пры падборы твораў для аркестра асаблівая ўвага надаецца ваенна-патрыятычнай тэматыцы. Значную частку рэпертуару калектыву складаюць песні пра Беларусь, што спрыяе павышэнню ролі прафесійнага беларускага мастацтва ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр сваім талентам і энэргіяй упрыгожвае мноства гарадскіх, абласных мерапрыемстваў і свят: мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, Дня Перамогі, Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчынай вайны і генацыда беларускага народа, Дня горада Баранавічы, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня вызвалення горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дня народнага адзінства і многіх іншых. Штогод калектыў прымае ўдзел больш чым у 40 культурна-масавых мерапрыемствах.

За шматгадовую працу і вялікі ўклад у развіцце культуры горада Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі розных конкурсаў і фестываляў.

Заснавальнікам і галоўным дырыжорам Баранавіцкага гарадского канцэртнага аркестра з’яўляецца магістр музыкі Прадун Васіль Сцяпанавіч.

Кіраўнік аркестра пастаянна працуе над абнаўленнем рэпертуару, стварае свае інструментоўкі твораў, рыхтуе аўтарскія праграмы, творчыя вечары, юбілейныя канцэрты.В.С. Прадун з’яўляецца энтузіастам духавой музыкі і актыўным прапагандзістам гэтага мастацтва ў горадзе, вобласці, рэспубліцы. Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляецца правядзенне традыцыйнага штогадовага святочнага канцэрта «Калядныя зоркі», які на працягу многіх гадоў карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей горада.

Дзякуючы наяўнасці ў горадзе высокапрафесійнага аркестра пад кіраўніцтвам В.С. Прадуна, Баранавічы сталі сталіцай Рэспубліканскага, а затым і Міжнароднага конкурса-фестывалядухавой музыкі«Беларускія фанфары», які ў 2025 годзе ў статусе Міжнародны прайшоў пяты раз.

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка ад 1 сакавіка 2006 года за асабісты ўклад у захаванне і развіцце нацыянальнай культуры Прадун Васіль Сцяпанавіч быў узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі». У 2025 годдзе на падставе загаду Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Р.І. Чарнецкага Прадуну В.С. уручаны нагрудный знак «За ўклад у развіцце культуры Беларусі».

У 2025 годзе Прадуну Васілю Сцяпанавічу прысвоена ганаровае званне «Чалавек года».

БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі