Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Баранавіцкі
гарадскі
выканаўчы
камітэт
Галоўная / Аб горадзе / Уладальнікі звання "Чалавек года"

Уладальнікі звання "Чалавек года"

Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 2 мая 2023 г. №1055 прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года» за дасягнутыя вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё г. Баранавічы па выніках 2022 года наступным прадстаўнікам:

У галіне эканомікі і фінансаў: Юркевічу Віталю Аляксандравічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».

У галіне транспарту і сувязі: Цівуле Алегу Аляксандравічу, начальніку Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».

У галіне экспарту («Лепшы экспарцёр»): Шлепцовой Святлане Валянцінаўне, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Бархім».

У галіне будаўніцтва: Зыско Яўгену Валер'евічу, майстру ўчастка добраўпарадкавання ўнітарнага камунальнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Баранавічырамбуд».

У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі: Каласоўскаму Віктару Вікенцьевічу, дырэктару Баранавіцкага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал».

У галіне аховы здароўя: Бобрык Святлане Міхайлаўне, урачу-неанатолагу аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі № 2 установы аховы здароўя «Баранавіцкі радзільны дом».

У галіне адукацыі: Дземідовіч Людміле Уладзіміраўне, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Палац дзіцячай творчасці г.Баранавічы».

У галіне фізічнай культуры, спорту і турызму; сацыяльнай абароны насельніцтва: Сямёнавай Таццяне Валер'яновне, загадчыку аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на хаце дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання г.Баранавічы».

У галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і прадпрымальніцтва: Ганчару Вадзіму Анатольевічу, генеральнаму дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю «Торгтехмаш».

У праваахоўнай дзейнасці: Навіцкай Ірыне Іванаўне, намесніку Баранавіцкага міжраённага пракурора, саветніку юстыцыі.

У галіне культуры, грамадска-палітычнай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі: Фаміной Елене Аляксандраўне, кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля бальнага танца «Фіеста» дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры».

У галіне дабрачыннай дзейнасці: Дубкову Сяргею Вітальевічу, старшыні праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Беларуска-швейцарскі Банк «БСБ Банк».