• "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Главная -  Новости

Прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 — 2020 гадах

13.04.2020

Да 16 красавіка падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах.

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва – гэта своеасаблівы сродак выяўлення найбольш важкіх дасягненняў у галіне выяўленчага мастацтва за апошнія два гады. Як вызначыць значнасць і актуальнасць мастацтва, калi мінула ўжо амаль чвэрць стагоддзя? Якія крытэрыі з'яўляюцца істотнымі для ўстанаўлення сапраўднага рэйтынгу мастацкіх твораў, а таксама культурных падзей і з'яў? Падрыхтоўка і правядзенне конкурсу з'яўляецца адначасова пераглядам падыходаў да ацэнкі твораў мастацтва і выклікам да адборачнай камісіі і журы. Конкурс знаходзіцца на стадыі станаўлення, праводзіцца ў другі раз і таму вельмі важны ваш удзел і падтрымка.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да гэтай знакавай падзеі і паказаць тое, чым можа ганарыцца Беларусь у выяўленчым мастацтве. Галоўнае ў конкурсе – пазбегнуць выпадковасці ў адказе на пытанне: "Хто ў Беларусі зараз самы цікавы мастак?". Правіламі конкурсу таксама прадугледжаны матэрыяльныя формы заахвочвання: лаўрэаты атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь і адмысловую ўзнагароду. Аўтарскія творы будуць рэкамендаваны да закупак ў калекцыі дзяржаўных музеяў, а па выніках конкурсу адбудзецца мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў і плануецца выданне каталога. Абмежаванняў па ўзросце няма і прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаны ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на заахвочванне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У адборачную камісію і журы запрошаны вядомыя эксперты і спецыялісты, мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі з рознымі пазіцыямі і стаўленнем да сучаснага мастацтва.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт–аб’ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна–дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”.

Заяўкі прымаюцца дырэкцыяй конкурсу – Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12, тэл.: 226–09–22, 226–05–32, эл.адрас: info@histmuseum.by).

На сайце музея можна азнаёміцца з ІНСТРУКЦЫЯЙ аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах і іншымі матэрыяламі: https://bit.ly/3blDvi2

Год мира и созидания 85-летие Брестской области Геноцид белорусского народа Национальный конкурс «Предприниматель года» О содействии занятости населения Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система Сбор предложений по проблемным вопросам законодательства Республиканский конкурс "Семья года" - 2024 Лицензирование ПОМОЩЬ К НОВОМУ УЧЕБНОМУ ГОДУ Карта запретов и ограничений на посещение лесов Мобильная группа Барановичского горисполкома Защита прав потребителей Уведомления о начале осуществления вида экономической деятельности Совет по развитию предпринимательства Умный город Рейтинг организаций ЗОЖ Здоровый город Здоровые города Брестчины Карта здоровья Официальный сайт Республики Беларусь Активное долголетие Гендерная статистика Занятость молодежи
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Брестский облисполком
Национальный прававой интернет-портал Республики Беларусь
Национальный центр электронных услуг