Адрас: Брэсцкая вобласць, 225409 г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79, каб. 518
Тэлефон: +375 (163) 65-44-85
Факс: +375 (163) 65-42-88
e-mail: arch@baranovichi-gik.gov.by
Начальнік: Студзенічнік Аксана Васільеўна
Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004г. №300-З «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.
Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі:
каардынуе працу навукова-даследчых, праектных, пошукавых і іншых арганізацый;
разглядае і ўзгадняе горадабудаўнічыя, архітэктурныя і будаўнічыя праекты;
выдае заданні на правядзенне інжынерна-геалагічных і тапографа-геадэзічных пошукаў для будаўніцтва;
арганізуе распрацоўку схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, генеральных планаў гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічых праектаў спецыяльнага планавання мясцовага ўзроўню і горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання;
забяспечвае на адпаведнай тэрыторыі рэалізацыю горадабудаўнічай дакументацыі, захаванне рэжымаў тэрытарыяльных зон па функцыянальнаму выкарыстанню тэрыторый населеных пунктаў i iншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
ажыццяўляе на адпаведнай тэрыторыі вядзенне горадабудаўнічага кадастру, фарміраванне і вядзенне архіўных фондаў горадабудаўнічых праектаў, фондаў матэрыялаў інжынерных пошукаў для будаўніцтва;
ўзгадняе ў адпаведнасці з заканадаўствам размяшчэнне ўсіх відаў будаўніцтва на аснове зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыі;
ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
ажыццяўляе падрыхтоўку дазвольнай дакументацыі;
прымае ўдзел у распрацоўцы і ўзгадненні нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Горадабудаўнічае развіццё горада
Планіровачная структура горада
Горад займае плошчу 54,7 кв.км. Жылая забудова складае 27,6 кв.км. Тэрыторыю горада з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход перасякаюць чыгуначныя лініі Мінск-Брэст і Ліда-Лунінец, утвараючы чатыры адасобленыя планіровачныя раёны - цэнтральны, усходні, паўночны і паўночна-заходні.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 2012г. № 306 "Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна» вёсак Анісімавічы, Бараўцы, Зорная, Узногі, часткі аграгарадка Русіно і часткі вёсак Антанова, Гірава, Дубава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Прыазёрная, Янава Баранавіцкага раёна перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранавіцкіх гарадскіх Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, у сувязі з чым у гарадскую мяжу г.Баранавічы ўключаны зямельныя ўчасткі Баранавіцкага раёна агульнай плошчай 3044,0139 га, пры гэтым насельніцтва г.Баранавічы павялічылася амаль на 8000 чалавек.
У горадзе ёсць два пуцеправода праз чыгунку па вуліцах Савецкай і Баранава.
Для планіровачнай структуры цэнтральнага раёна характэрная прастакутная сетка вуліц з дробнымі кварталамі сядзібнай забудовы. Уздоўж вуліц Брэсцкай, Савецкай, Камсамольскай і Леніна склалася капітальная забудова. Сфарміраваліся жылыя мікрараёны ў паўднёвай частцы раёна па вуліцы Савецкай-Прытыцкага-50 гадоў УЛКСМ. Асноўныя аб'екты адміністратыўнага, грамадскага і культурна-бытавога прызначэння размешчаны ў цэнтры горада па вуліцах Леніна, Савецкай, Камсамольскай.
Зялёных насаджэнняў агульнага карыстання ў горадзе Баранавічы недастаткова. Яны прадстаўлены асобнымі невялікімі паркамі і скверамі. У апошні час праводзіцца значная работа па пашырэнню плошчаў зялёных насаджэнняў агульнага карыстання і абнаўленню існуючых паркаў і сквераў, добраўпарадкаванні водаахоўных зон азёр Свяцілаўскага і Жлобінскага.