Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Баранавіцкі
гарадскі
выканаўчы
камітэт
Галоўная / Улада / ЗАГС / Аб рабоце аддзела загса гарвыканкама за папярэдні год

Аб рабоце аддзела загса гарвыканкама за папярэдні год

Вынікі работы аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама за 2023 год
У 2023-м годзе ў аддзел загс Баранавіцкага гарвыканкама паступіла для разгляду 11774 заявы аб ажыццяўленні юрыдычна значных дзеянняў, што на 315 больш, чым у 2022-м (11459 заяў), па якім прынята 15026 адміністрацыйных рашэнняў і здзейснена 4622 запісу актаў грамадзянскага стану. Выдадзена грамадзянам 15318 дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, з іх: першасных пасведчанняў - 4791, паўторных пасведчанняў - 1669, даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, аб запісе актаў грамадзянскага стану - 8554, даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу – 212 і 92 паведамлення аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану.
За мінулы год аддзел загс вынес 58 заключэнняў аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану. Зарэгістраваў 66 перамен прозвішча, уласнага імені і імя па бацьку, у большасці выпадкаў гэта было звязана з жаданнем вярнуць свае дашлюбнае прозвішча, калі аб гэтым не было заяўлена пры разводзе. Некаторыя заяўнікі захацелі насіць прозвішча айчыма і ўзяць імя па бацьку па-ягонаму імені, бо іх выхоўваў гэты чалавек, а не родны бацька, другія пажадалі насіць абраныя імі прозвішча ў сувязі з немілагучнасцю сваёй радавой або цяжкасцю яе вымаўлення.
Выходная карэспандэнцыя аддзела загса за справаздачны перыяд склала 4879 адзінак, з іх 612 запытаў накіравана ў органы загса, архівы органаў загса, дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, да кампетэнцыі якіх датычыцца прадстаўленне дакументаў або звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і 87 запытаў у кампетэнтныя органы замежных дзяржаў.
Уваходная карэспандэнцыя склала 1777 адзінак. Найбольшая колькасць запытаў паступіла з аддзелаў унутраных спраў, службаў «адно акно», органаў загса, натарыусаў, міжраённых аддзелаў і кіраванняў следчага камітэта, устаноў адукацыі, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, консульскіх устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь якія выконваюць консульскія функцыі ў замежных дзяржавах і другіх дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Усе запыты выкананы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Аддзелам летась зарэгістравана 1290 нараджэнняў дзяцей. Мальчыкаў – 665 і 625 дзяўчынак. Зарэгістравана нараджэнне блізнят або двайнят – у 9 сем'ях, тройняў – у адной сям'і, першага дзіцяці - у 466 сем'ях, другога – у 474, трэцяга малыша ў 252 сем'ях, чацвёртага, пятага і шостага – у 60, 20 і 7 сем'ях адпаведна. Нараджэнне восьмага дзіцяці зарэгістравана ў адной сям'і.
Мінімальны ўзрост самай маладой мамы - 16 гадоў, таты - 17 гадоў, а максімальны мамы - 46, таты - 60 гадоў.
Сталі татамі і мамамі 58 замежных грамадзян (28 і 30 адпаведна). Сярод бацькаў і маці былі грамадзяне Ірана, Грузіі, Марока, Латвіі, Літвы, Польшчы, Арменіі, Казахстана, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Расіі, Туркменістана і Таджыкістана.
У горадзе найбольш папулярным жаночым імем 2023 года з'яўляецца Сафія (як і ў 2022-м годзе) - гэтым імем былі названы 32 дзяўчынкі. Другое месца па папулярнасці заняло імя Ксенія - 26 дзяўчынак названы гэтым імем. Трэцяе – Ева, 24 дзяўчынкі, зарэгістраваных у мінулым году, носяць гэта імя.
Любімымі імёнамі баранавічан, якімі бацькі назвалі нованароджаных дзяўчынак у 2023 годзе і якія ўвайшлі ў дзесятку лідэраў, з'яўляюцца Марыя (23), Варвара і Есенія (па 21), Ганна (20), Мілана (19), Аліса (18), Вікторыя (15), Міраслава і Мія (па 14).
Зусім нядаўна папулярныя імя Анастасія (12), Дар'я (12) і Аляксандра (9) апусціліся на 12 і 16 радкі рэйтынгу адпаведна.
Распаўсюджанае ў рускай літаратуры імя Таццяна дзяўчынкам не надавалася.
Спрадвечна рускімі імёнамі Вера, Надзея, Любоў было названа 11, 5 і 1 дзіця адпаведна.
Былі выкарыстаны і рэдкія жаночыя імя, якія раней не прымяняліся або прымяняліся раз: Іларыя, Тэона, Анэля, Агэта, Асія, Адрыяна, Ляля, Ліра, Наэмі, Патрыцыя, Суламіта. Адна дзяўчынка атрымала ў дар ад бацькоў двайное імя – Марыя Роза.
У разрад якія рэдка называюцца (усяго па аднаму) трапілі і такія імя, як Алена, Святлана, Марына, Наталля, Вольга. У спісе «забытых» імён аказаліся некалі папулярныя Ірына, Валянціна, Лілія, Галіна, Ларыса, Людміла, Анжэла, Тамара, Клаўдзія, Жанна, Аксана, - на жаль, ні адной дзяўчынкі летась бацькі не назвалі гэтымі імёнамі.
Расклад імён сярод мужчынскіх па папулярнасці: на першым радку рэйтынгу летась аказалася імя Міхаіл (як і ў 2022-м), якім былі названы 36 малышоў, на другой - Марк (32), на трацей - Цімафей – (30).
У топ-10 любімых мужчынскіх імён баранавічан у 2023-м увайшлі таксама Мацвей (29), Арцём і Данііл (па 28), Аляксандр (25), Ягор і Максім (па 24), Раман (23), Леў (18), Уладзіслаў і Дзмітрый (па 17).
«Экзатычнымі» імёнамі, якімі назвалі хлопчыкаў, былі: Араік, Ратмір, Даміан, Дарый, Адрыян, Тахір, Цім, Эдджей. У разрадзе рэдкіх імён 2023-го (усяго па аднаму): Адам, Барыс, Вадзім, Васілій, Віктар, Дзям'ян, Іосіф, Леанід, Мікалай. «Забытымі» мужчынскімі імёнамі аказаліся: Антон, Анатолій, Валерый, Віталій, Эдуард, Генадзій, Аркадзій.
У 2023-м было зарэгістравана 1027 заключэнняў шлюбу, сярод асоб, якія ўступілі ў шлюб - 67 замежных грамадзян. Сярод маладых грамадзяне з краін – Расіі, Украіны, Узбекістана, Туркменістана, Літвы, Латвіі, Малдовы, Казахстана, Эстоніі, Ірана, Ізраіля, Германіі, Турцыі, Славеніі, Францыі.
Мінімальны ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын - 16 гадоў, у жанчын - 17 гадоў. Максімальны: у мужчын - 84 года, у жанчын – 70 гадоў.
Прыгожую дату для правядзення вяселля – 23.03.2023 пажадалі выбраць сабе 14 пар маладажонаў.
Самым запатрабаваным месяцам у маладажонаў быў жнівень – 155 пар заключылі шлюб у гэтым месяцы, а самым «неўраджайным» на шлюбы быў май – 33 рэгістрацыі.
У мэтах фарміравання ідэала зарэгістраванага шлюбу і папулярызацыі жыццёвага вопыту сямейных пар аддзелам была праведзена работа па ўшаноўванні юбіляраў сямейнага жыцця: 5 – залатых вяселляў, 1 - сярэбраная і 1 - ізумрудная.
Што тычыцца разводаў, то летась аддзелам загса была здзейснена 171 запіс акта аб скасаванні шлюбу, прычым найбольшая колькасць сямей развалілася да 5 гадоў знаходжання ў шлюбе – 72 пары і ад 5 да 10 гадоў – 32 пары. Мінімальная працягласць існавання шлюбу склала 3 месяца 18 дзён, максімальная – 45 гадоў 1 месяц і 7 дзён.
Аддзелам загса таксама была праведзена пэўная работа па прапагандзе шлюбна-сямейнага заканадаўства, падрыхтоўцы моладзі да сямейнага жыцця, павышэння прававой культуры насельніцтва. Так, праведзена лекцый, размоў у працоўных калектывах, установах адукацыі і іншых арганізацыях - 40, выступленняў у сродках масавай інфармацыі 267: тэлебачанне - 1, радыё – 55, пячатка - 5, глабальная камп'ютэрная сетка - 206.