Першы намеснік
Аналіз, распрацоўка і ўкараненне агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада. Курыруе пытанні эканомікі, прамысловасці, у тым ліку прадпрыемстваў будіндустрыі, цэнаўтварэння, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, дзяржаўных закупак, гандлю, паслуг насельніцтву, абароны правоў спажыўцоў, страхавой дзейнасці, вонкава - і рэгіянальных эканамічных сувязяў, ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі курыруемых галін. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва горада па курыруемых галінах, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы». Узаемадзеянне з галіновымі прафсаюзамі.
Пытанні:
- каардынацыі работы ўпраўленняў і аддзелаў гарвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця горада;
- работы прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці, арганізацый будіндустрыі, рэфармавання прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці;
- транспарту, у тым ліку арганізацый транспарту недзяржаўнай формы ўласнасці;
- сувязі, тым ліку арганізацый сувязі недзяржаўнай формы ўласнасці;
- аператараў мабільнай рухомай сотавай электрасувязі;
- своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемых галінах;
- узаемадзеянне з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых арганізацый і прадпрыемстваў горада; - знешнеэканамічных сувязяў;
- прадпрымальніцтва і інвестыцый;
- палітыкі цэн;
- арганізацыі працы з кіруючымі кадрамі і рэзервам кадраў па курыруемых галінах;
- гандлю, грамадскага харчавання і сферы бытавых паслуг усіх формаў уласнасці;
- ліцэнзавання, падпісання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на від дзейнасці: «Рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі»;
- абароны правоў спажыўцоў;
- рэкламы;
- інавацыйнага развіцця;
- выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада па курыруемых галінах;
- рэалізацыі мерапрыемстваў комплекснага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Баранавічы;
- выканання патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, адміністрацыйных працэдур у структурных падраздзяленнях гарвыканкама па кірунку дзейнасці;
- інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Баранавічы; - аддзела статыстыкі г. Баранавічы;
- прадстаўніцтва аддзялення Белдзяржстраху па горадзе Баранавічы і страхавых кампаній; - суб'екты інфраструктуры па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
-УП «Брэсцкае Беларускае аддзялення гандлёва-прамысловай палаты»;
- адкрытага акцыянернага таварыства «Грузавы аўтамабільны парк № 4», г. Баранавічы;
- Баранавіцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
- Баранавіцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
- ААТ «Аўтобусны парк»;
- КУП «Дом гандлю Вясёлка» г. Баранавічы;
- цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі;
- інспекцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў дзяржаўнага метралагічнага нагляду;
- камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) пры Баранавіцкім гарвыканкаме;
- камісіі па прадастаўленні ў арэнду і ўпарадкаванні выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржуласнасці;
- камісіі па правядзенні аўкцыёнаў па продажы аб'ектаў уласнасці горада Баранавічы;
- рабочай групы па правядзенні маніторынгу сітуацыі ў праблемных арганізацыях прамысловасці;
- Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Баранавіцкім гарвыканкаме;
- рабочай групы раёна тэрытарыяльнай абароны;
- распрацоўкі мабілізацыйнага плана г.Баранавічы;
-інфармацыйна - прапагандысцкай групы №1.
Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:
- упраўлення эканомікі;
- аддзела гандлю і паслуг;
- юрыдычнага аддзела (у частцы пытанняў рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання).