Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Баранавіцкі
гарадскі
выканаўчы
камітэт
Галоўная / Кіраўніцтва / Шчарбакоў Вадзім Юсэфавіч

Шчарбакоў Вадзім Юсэфавіч



Намеснік старшыні гарвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы:
ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, дэмаграфічнай бяспекі;
ажыццяўляе кіраўніцтва працай па супрацоўніцтве з замежнымі дзяржавамі, узаемадзеянні з прадстаўнікамі гарадоў-пабрацімаў замежных дзяржаў у частцы супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, спорту, культуры і медыцыны.

Курыруе пытанні:
аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, культуры і мастацтва;
інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі; маладзёжнай палітыкі;
рэлігійных арганізацый;
палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;
аховы працы;
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва горада па курыруемых галінах;
ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі курыруемых галін;
выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада па курыруемых галінах;
своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемых галінах; арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і рэзервам кадраў па курыруемых галінах;
выканання патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і адміністрацыйных працэдур у структурных падраздзяленнях гарвыканкама па накіраванні дзейнасці;
забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых грамадска-палітычных кампаній, і мерапрыемстваў;
аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння; каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
арганізацыі штогадовай распрацоўкі і рэалізацыі суб'ектамі прафілактыкі мерапрыемстваў комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі горада;
каардынацыі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, устаноў, прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, задзейнічаных у сістэме прафілактыкі гібелі грамадзян на вадзе;
распрацоўкі мабілізацыйнага плана г.Баранавічы;
каардынацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння зацікаўленых органаў і службаў па папярэджанні, выяўленні і ўстараненні небяспечных умоў пражывання грамадзян і вядзення праграмна-апаратнага комплексу «Інспектком».

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь;
дзяржаўнай установы «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
аптэчнай сеткі горада Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
прадстаўніцтва Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна;
Баранавіцкага гарадскога аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
сродкаў масавай інфармацыі ўсіх форм уласнасці,у тым ліку працы сайта Баранавіцкага гарвыканкама;
гарадскіх структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый; арганізацый кніжнага гандлю і гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблсаюздрук»;
Баранавіцкай гарадской арганізацыі «АСВОД».

Узначальвае:
назіральную камісію гарвыканкама;
каардынацыйны Савет па прафілактыцы венерычных захворванняў і СНІДу;
рабочую групу па рабоце з моладдзю пры Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце;
гарадскі аператыўны штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў;
каардынацыйны Савет па дэмаграфічнай бяспецы;
камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні гарвыканкама;
камісію па справах непаўналетніх Баранавіцкага гарвыканкама;
міжведамасную рабочую групу па арганізацыі харчавання ва ўстановах сацыяльнай сферы;
гарадскую прызыўную камісію;
мабільную групу па ахове працы Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта;
камісію Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
камісію Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта па ахове працы рабочую групу па арганізацыі і кантролі за навядзеннем парадку на аб'ектах сацыяльнай сферы і прылеглых да іх тэрыторыях;
інфармацыйную групу гарвыканкама № 3.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама;
аддзела культуры гарвыканкама і яго ўстаноў;
упраўлення па адукацыі гарвыканкама і яго ўстаноў;
аддзела спорту гарвыканкама і яго ўстаноў;
камісіі па справах непаўналетніх гарвыканкама;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама;
устаноў аховы здароўя горада.