УК "Баранавіцкі краязнаўчы музей" з выставачнай залай
Установа культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей»
| Установа культуры
«Баранавіцкі краязнаўчы музей»
|
Выставачная зала
|
|
Кантактная інфармацыя:
Час прыёму: другі чацвер месяца 8.00-13.00 Старшы навуковы супрацоўнік: Чэрнік Ірына Валяр'янаўна Кантактныя тэлефоны: 8 0163 45-08-21 (дырэктар) тэл./факс 8 0163 45-08-22 (экспазіцыйна-даследчы аддзел; запіс на экскурсіі) Адрас: г. Баранавічы, вул. Савецкая, д.72, Брэсцкая вобл., 225409 Сайт: https://barkm.by/ E-mail: barmuseum@brest.by Графік працы: штодня з 09:00 да 18:00 без выхадных дзён |
|
| Выставачная зала: Старэйшы навуковы супрацоўнік: Маліноўская Ганна Міхайлаўна Кантактныя Кантактныя тэлефоны: 8 0163 66-95-80 (аддзел культурна-асветніцкай работы; запіс на экскурсіі) Адрас: г. Баранавічы, вул. Савецкая, д.88, Брэсцкая вобл., 225409 Графік працы: штодзень з 10:00 да 19:00; Без выхадных дзён |
Установа культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей» - адзін са старэйшых музеяў Брэсцкай вобласці, найстарэйшая ўстанова культуры ў горадзе. З моманту стварэння музея ў 1929 г. і да сённяшняга часу краязнаўчая накіраванасць у яго рабоце застаецца нязменнай. Музей захоўвае, вывучае гісторыка-культурную спадчыну краю, выхоўвае ў суайчыннікаў пачуццё патрыятызму, паважлівага стаўлення да гісторыі сваёй малой радзімы і краіны ў цэлым. Баранавіцкі краязнаўчы музей знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, у будынку пабудовы пач. XX стагоддзя. Музей мае багатыя фонды, сабраныя, галоўным чынам, у пасляваенны перыяд. Гэта больш за 64 тысячы музейных прадметаў асноўнага фонду, сярод якіх ёсць і ўнікальныя музейныя прадметы. У асноўнай экспазіцыі прадстаўлены каля 2 тысяч найбольш яркіх і ўнікальных музейных прадметаў. Экспазіцыйныя магчымасці музея значна ўзраслі з адкрыццём у 1984 г. выставачнай залы. За час яго працы ўвазе жыхароў горада і гасцей было прадстаўлена больш за 200 розных выстаў жывапісу, графікі, ДПМ з фондаў шэрагу музеяў рэспублікі, персанальныя выставы мастакоў, а таксама выставы, прадстаўленыя пасольствамі Кітая, Індыі, Японіі, Чэхіі, Ірана, Венесуэлы. У выставачнай зале рэгулярна арганізуюцца і выставы з музейных фондаў, прысвечаныя розным перыядам гісторыі горада і краю.
Музей штогод прымае больш за 50 тысяч наведвальнікаў, праводзіць больш за 1200 экскурсій, арганізоўвае працу каля 20 выстаў.
У 2003 годзе Баранавіцкі краязнаўчы музей быў узнагароджаны дыпломам "Лепшы музей" упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
Музей штогод прымае больш за 50 тысяч наведвальнікаў, праводзіць больш за 1200 экскурсій, арганізоўвае працу каля 20 выстаў.
У 2003 годзе Баранавіцкі краязнаўчы музей быў узнагароджаны дыпломам "Лепшы музей" упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы культуры "Баранавіцкі краязнаўчы музей":
Навукова-фондавая работа. Гэта адзін з вядучых напрамкаў работы музея, які ўключае ў сябе камплектаванне музейнага збору, забеспячэнне яго захаванасці, навуковую інвентарызацыю і каталагізацыю музейных калекцый.
Даследчая праца. Даследчая праца супрацоўнікаў музея звязана з вывучэннем музейных калекцый, працай у архівах. Вынікам гэтага напрамку работы з'яўляецца стварэнне пастаяннай экспазіцыі, часовых тэматычных экспазіцый і выстаў з фондаў музея, складанне навуковых даведак, каталогаў, даведнікаў.
Навукова-асветніцкая работа. Адзін з самых разнастайных і творчых напрамкаў работы музея ў справе папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый краю і краіны ў цэлым. Яно ўключае ў сябе: чытанне лекцый, правядзенне тэматычных экскурсій, аглядавай экскурсіі па асноўнай экспазіцыі, правядзенне экскурсій па часовых экспазіцыях і выставах, пешаходныя тэматычныя экскурсіі, аўтобусныя турыстычныя маршруты, распрацоўка і правядзенне музейна-педагагічных заняткаў, квэстаў, арганізацыя і правядзенне ўрачыстых адкрыццяў.
Музейна-камунікатыўная работа. Гэты напрамак непарыўна звязаны з навукова-асветніцкай работай музея. На старонках гарадской газеты "Наш край", абласной газеты "Зара" пастаянна публікуюцца артыкулы супрацоўнікаў музея, прысвечаныя гісторыі г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Паведамленні, інтэрв'ю супрацоўнікаў музея транслююцца па гарадскім, абласным і рэспубліканскім радыё і тэлебачанні.