• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Аб горадзе

Аб горадзе

Баранавічы - гэта малады горад, які хутка развіваецца, адзін з найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў Беларусі. Узнікненне яго звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду паклала невялікая станцыя гэтай дарогі, здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года, якая атрымала сваю назву ад адной з бліжэйшых вёсак. Афіцыйная дата нараджэння горада - 28 лістапада 1871 года.
Ад часоў пачатку 20 стагоддзя ў горадзе захаваліся некалькі старадаўніх будынкаў - акцызнага кіравання, аптэкі Лаеўскага (у ёй адкрыты музей аптэчнай справы), пажарнае дэпо з каланчой, банк польскі, некалькі будынкаў сядзібы Развадоўскіх, гасцініца (будынак медыцынскага вучылішча), знакамітая тым, што некалі ў ёй спыняўся пісьменнік Шалом-Алейхем. Захаваўся і астравок першароднага лесу, які стаў «Старым паркам», і старая брукаванка на вуліцы Савецкай. Усе гэтыя фрагменты гарадской гісторыі цэняцца жыхарамі горада Баранавiчы, пра іх пішуць, расказваюць, іх вывучаюць і беражліва ахоўваюць ...
У спіс помнікаў гісторыі і культуры горада Баранавічы ўключаны 145 аб'ектаў. Помнікі і памятныя мясціны звязаны з рознымі перыядамі гісторыі краю або прысвечаны знакамітым землякам і асобам.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 17 аб'ектаў: 9 помнікаў архітэктуры, 6 аб'ектаў гісторыі, 2 аб'екта мастацтва.
Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяе таму, што Баранавічы развіваюцца як буйны аўтадарожны і чыгуначны вузел (кірункі на Польшчу, Расію, Прыбалтыку, Украіну).
Недалёка ад горада размешчаны ўнікальныя славутасці Беларусі: Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Мірскі замак, палац Пуслоўскіх, Жыровіцкі мужчынскі манастыр, месцы, васпетыя Адамам Міцкевічам і Якубам Коласам.
Наш горад займае 8-ае месца ў рэспубліцы па колькасці насельніцтва - амаль 175 тыс. чалавек, з іх больш за 38 тыс. моладзі.
Баранавічы актыўна ўдзельнічаюць у пабрацімскім руху і даўно парадніліся з гарадамі Расіі, Аўстрыі, Польшчы, Балгарыі, Літвы, Італіі, Швецыі, Сербіі, Кітая ... Усяго ў Баранавічаў 23 гарады-пабрацімы з 13 краін.
У Баранавічах ажыццяўляюць сваю дзейнасць звыш 195 прамысловых прадпрыемстваў, з іх 27 буйных.
Горадаўтваральнымі прадпрыемствамі з'яўляюцца філіял ЗАТ «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ААТ «Баранавічхлебапрадукт», УП «Мэблевая фабрыка «Лагуна»», Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Варта адзначыць, што Баранавічы з'яўляюцца адзіным нацыянальным вытворцам кампрэсараў для халадзільнікаў, баваўняных тканін, тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Вядзецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва больш чым з 60 краінамі свету.
Паспяхова развіваюцца прыватныя унітарныя прадпрыемствы. Прадукцыя прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю мэблі, карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва Беларусі і краін далёкага замежжа ( «Лагуна», «Цімбер», «Явід»).
Актыўна развіваецца сфера гандлю, бытавых паслуг насельніцтву.
У Баранавічах працуюць 46 дашкольных устаноў, ліцэй, 5 гімназій, 16 школ, 3 установы дадатковай адукацыі, УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці ім.В.Е.Чарнышова», УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза», УА «Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледжа машынабудавання». Асаблівы гонар горада - УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», адкрыты ў 2004 годзе.
У Баранавічах больш за 30 буйных медыцынскіх устаноў, лячэбна-прафілактычныя дарослыя і дзіцячыя паліклінікі, жаночыя кансультацыі і гарадскія стацыянары, санаторый «Магістральны» і санаторый «Чабарок», шырокая сетка дзяржаўных і прыватных аптэк.
У горадзе створана шырокая сетка ўстаноў фізкультурна-спартыўнай накіраванасці: працуе 5 басейнаў, функцыянуе 9 спартыўных школ, у якіх культывуюцца 18 відаў спорту. Функцыянуе Лядовы палац, футбольны клуб «Баранавічы», хакейны клуб «Тэкстыльшчык», ёсць стадыён са штучным пакрыццём для заняткаў хакеем на траве «Дубава-спорт», моладзевы парк «Натхненыя Перамогай» з пляцоўкай для заняткаў вулічнай гімнастыкай і скейтбордынгу, лыжаролернай трасай і «Алеяй закаханых».
Шырока развіта сетка ўстаноў культуры: 6 школ мастацтваў (3 музычныя, харавая, харэаграфічная і мастацкая), ДУК «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры», ДУК «Палац культуры г.Баранавічы», кінатэатр «Кастрычнік», краязнаўчы музей з выставачнай залай, цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Далёка за межамі рэспублікі вядомыя калектывы мастацкай самадзейнасці: «Фэст», ансамбль бальнага танца «Фіеста», танцавальныя ансамблі «Холідэй» і «Крутая малышня», «Юнацтва», «Юрачка», «Лялькі».
Традыцыйнымі сталі свята горада «Баранавіцкая вясна», міжнародны фестываль духавой музыкі «Беларускія фанфары», «Свята бульбы» і інш.
Баранавічы адкрыты для супрацоўніцтва і рады гасцям!
БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг